У Докшыцкім раёне адкрылі новую малочна-таварную ферму
– Гэта значны ўклад у развіццё раёна, вобласці і ўсёй краіны. Малочна-таварная ферма «Добрунь» стала першым з дзесяці аб’ектаў, які адкрыты ў рамках Указа кіраўніка дзяржавы, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Па вобласці запланаваны мадэрнізацыя і будаўніцтва 138 комплексаў. МТФ «Добрунь» – выдатны прыклад прафесіяналізму, пісьменных кіраўніцкіх падыходаў, таго, як можна рацыянальна і беражліва ставіцца да фінансаў.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ягораў падкрэсліў, што Беларусь уваходзіць у топ краін-вытворцаў і экспарцёраў малака, масла, сыру і іншых малочных прадуктаў. Падпісаны яшчэ адзін Указ, які дазволіць у наступным годзе пабудаваць у кожнай вобласці па 10 такіх комплексаў.
МТФ «Добрунь» пабудавана ў рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочна-таварных комплексаў». Яе ўзвядзенне пачалося летась. Новы малочна-таварны комплекс уключае памяшканне для дайных кароў на 320 галоў, будынкі для ўтрымання цялят на 400 галоў, выгульныя пляцоўкі, склад і інш.
Рэалізацыя дадзенага інвестыцыйнага праекта дазволіла зрабіць МТФ «Добрунь» малочна-таварным комплексам замкнёнага цыклу, дзе будзе арганізавана вытворчасць ад вырошчвання маладняку да атрымання
малака.
Па словах старшыні Докшыцкага райвыканкама Сяргея Абірала, пасля ўводу ў эксплуатацыю аб’екта з’явілася 12 працоўных месцаў. Акрамя таго, сельгаспрадпрыемства павялічыць аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі малака амаль у два разы.
У снежні 2019 года ААТ «Бегамльскае» увайшло ў склад холдынгу Банка развіцця. Фінансаванне праекта ажыццёўлена за кошт сродкаў абласнога бюджэту, ААТ «Промагралізінг» і ААТ «Бегамльскае», крэдытных рэсурсаў ААТ «Белаграпрамбанк».
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, сельгаспрадпрыемстваў, моладзь, навучэнцы агракласаў.