У Докшыцкім раёне плануюць стварыць беларуска-італьянскую вытворчасць па зборцы камплектацыі для ліфтаў

В Докшицком районе планируют создать белорусско-итальянское производство по сборке комплектации для лифтов

Сумеснае з італьянцамі вытворчасць плануе наладзіць у Бегомлі ААТ «Завод «Ветразь». Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Анатоль Сіўко напярэдадні прафесійнага свята – Дня машынабудаўніка, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю верасня.

Сёння завод у стадыі прапрацоўкі сумеснага праекта з італьянскай фірмай «VEGA SRL», якая займаецца вырабам і пастаўкай камплектуючых для ліфтоў. Партнёрства абяцае быць пладатворным і выгадным для абодвух прадпрыемстваў. Італьянскі брэнд дастаткова вядомы ў Еўропе і Амерыцы, а цяпер кампанія зацікаўлена ў выхадзе на беларускі і расійскі рынкі.

– Чакаецца стварэнне сумеснай вытворчасці, – распавядае Анатоль Сіўко. – Пад італьянскім брэндам плануецца выраб вузлоў ліфтавай панэлі з ВК-экранам. Замежныя партнёры будуць пастаўляць нам камплектацыю, а мы – ажыццяўляць зборку. Для нас важна, што ў гэтага супрацоўніцтва бачыцца далейшая перспектыва. Дадатковая вытворчасць дазволіць павялічыць аб'ёмы працы для супрацоўнікаў, павысіць прадукцыйнасць працы, а значыць, і зарплату.

У першую чаргу, сумесна вырабляемая прадукцыя будзе арыентавана на ўнутраны рынак, у прыватнасці, у ААТ «Магілёўліфтмаш», а ў далейшым будуць прапрацоўвацца магчымасці паставак у Расію, Украіну і іншыя краіны.

Нагадаем, што львіная доля вырабляемых на «Ветразі» вырабаў – гэта заказ «Магілёўліфтмаша», у холдынг якога бегамльскі завод уваходзіць з 2007 года. Але забяспечваць толькі патрэбы галоўнага прадпрыемства тут не маюць намеру. Так, на сённяшні дзень вядуцца перамовы з Адэсай па рэалізацыі гровернай шайбы, выраб якой бегамльчане першымі ў рэспубліцы паставілі на паток як імпартазамяшчальную прадукцыю. Ёсць жаданне і тэхнічныя магчымасці вырабляць металорукаў для збыту на расійскі рынак, хоць патрэбы Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода ў гэтай прадукцыі немалыя – каля 100 км рукава ў месяц выпускае для яго «Ветразь». Ёсць планы па вырабе балтаў, гаек тых відаў, якія не робіць Рэчыцкі метызны завод.

Наталля Рыжкова. Фота Антона Сцепанішчава, «Віцебскія весці».