У датэрміновым галасаванні 18 верасня прынялі ўдзел 3% выбаршчыкаў Беларусі
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах 18 верасня прынялі ўдзел 3% выбаршчыкаў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
Найбольшую колькасць выбаршчыкаў прагаласавала ў Магілёўскай вобласці - 3,4% ад іх спісачнага складу. У Гомельскай і Віцебскай абласцях - па 3,3%. У Мінскай вобласці ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 2,6% выбаршчыкаў, у Брэсцкай - 2,5%, у Гродзенскай - 2,4%.
У Мінску яўка выбаршчыкаў на ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання склала 3,2%.
На думку сакратара ЦВК, беларускія выбаршчыкі праявілі добрую актыўнасць, больш высокую, чым на парламенцкіх выбарах 2008 года, калі ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшло 2,7% выбаршчыкаў.
18 верасня пачалося датэрміновае галасаванне, якое будзе праходзіць да 22 верасня ўключна. Выбарчыя ўчасткі ў гэтыя дні адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.-0-