У Дубровенскім раёне спынена незаконная перавозка свіней на Br56 млн.

13 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Незаконную перавозку свіней на суму больш за Br56 млн. спынілі ў Дубровенскім раёне на мяжы з Расіяй супрацоўнікі Дубровенскага РАУС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. На аўтадарозе Брэст-Мінск-граніца Расіі ў раёне вёскі Рэчкі праваахоўнікі спынілі аўтамабіль КамАЗ пад кіраваннем расійскага грамадзяніна, у якім перавозіліся 70 свіней агульнай вагой амаль 7,7 т на адрас прыватнага прадпрыемства са Смаленскай вобласці. Як устаноўлена ў ходзе праверкі, груз перавозіўся па дакументах, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 4 арт. 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь. Груз канфіскаваны. Матэрыялы будуць перададзены ў суд для прыняцця рашэння аб прыцягненні вінаватых да адказнасці і магчымай канфіскацыі грузу.-0-