У Дубровенскім раёне ўраджэнка Латвіі прыняла прысягу на вернасць Беларусі

У Дубровенскім раёне прысягу на вернасць Беларусі прыняла ўраджэнка Латвіі Людміла Ратмане. Урачыстую цырымонію правялі намеснік начальніка Дубровенскага РАУС Арцём Капылоў і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Алеся Гарэлава. Арцём Капылоў падкрэсліў, што быць грамадзянінам Беларусі азначае быць патрыётам, паважаць дзяржаўныя сімвалы, шанаваць нацыянальныя, гістарычныя, духоўныя і культурныя традыцыі. 

Людміла, для якой Дубровеншчына даўно стала радзімай, атрымала пасведчанне аб грамадзянстве і экзэмпляр Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

– Тут мая сям'я, дзеці, унукі, тут мой сапраўдны дом. Я ўдзячна Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за тое, што цяпер магу карыстацца ўсімі правамі грамадзяніна краіны, – сказала Людміла Ратмане.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"