У Дубровне абнавілі раённую Дошку гонару

В Дубровно обновили районную Доску почета
У Дубраўне напярэдадні 1 Мая абнавілі раённую Дошку гонару. Гонару прадстаўляць рэгіён удастоены 9 калектываў-перадавікоў і 24 чалавекі.

– Дубровеншчына славіцца таленавітымі і працавітымі людзьмі. Невыпадкова тры прадстаўнікі нашага краю сёлета атрымалі ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны», – падкрэсліў старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў.

Анатоль Іванавіч дадаў, што ўсіх, каго ўшаноўваюць напярэдадні Свята працы, адрозніваюць жаданне і ўменне добра працаваць. Кіраўнік раёна асабліва адзначыў Дубровенскі льнозавод і яго кіраўніка Анатоля Басенкова. Сярэдні заробак работнікаў прадпрыемства – больш за тысячу рублёў. У месяц перапрацоўваецца каля тысячы тон льнотрасты, ёсць запас на бліжэйшыя месяцы. А да восені будзе новы ўраджай – днямі скончаны сяўба лёну.

Сярод узнагароджаных па выніках 2019 года – малады, ініцыятыўны кіраўнік сельскагаспадарчага філіяла імя Юрыя Смірнова Аршанскага КХП Артур Сыса. Найбуйнейшае аграрнае прадпрыемства раёна працуе стабільна, прычым ва ўсіх напрамках. На Дошцы гонару з'явілася і імя галоўнага ветэрынарнага ўрача ААТ «Герой» Аляксандра Агароднікава.

– Гэта вельмі добрасумленны спецыяліст. Шмат у чым дзякуючы яго працам усё малако з гаспадаркі паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы толькі вышэйшай якасці – экстра. Захаванасць цялят да 100%. Чалавек заслугоўвае павагі, – сказаў Анатоль Лукашоў.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі гонару, падзякаваў усім, хто годна працуе і праслаўляе родны край.

– Дубровеншчына – наша жытніца, Дубровенскі льнозавод – брэнд не толькі вобласці, але і краіны. Дубровенскую школу можна смела назваць школай будучыні, яе вучні заваёўваюць медалі на рэспубліканскіх алімпіядах. Край развіваецца і квітнее, – адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны.

"Віцебскія весці".