У Дубровне Уладзімір Церанцьеў уручыў пуцёўкі ўдзельнікам трэцяга працоўнага семестра

Сёння ў Дубровне Віцебскай вобласці старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў уручыў пуцёўкі ўдзельнікам трэцяга працоўнага семестра.

У байцоў студэнцкіх атрадаў пачаўся час актыўнай працы. Правесці канікулы з карысцю ў Дубровенскім раёне сёлета пажадалі каля 30 хлопцаў.

Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што студатрадаўскі рух і сёння не губляе сваёй актуальнасці:

— Штогод зыходзячы з запытаў і прапаноў моладзі ствараюцца атрады, якія аказваюць пасільную дапамогу ў развіцці прадпрыемстваў, арганізацый, навядзенні парадку на зямлі. Важна тое, што многія з вас могуць на практыцы асвойваць спецыяльнасці, якія атрымліваюць, а некаторыя пакуль проста пазнаёміцца з прафесіямі.

Па словах першага сакратара Дубровенскага раённага камітэта БРСМ Таццяны Шкіндэравай, з 4 чэрвеня педагагічны атрад ужо прыступіў да працы ў аздараўленчым лагеры "Лугаўцы".

(Будзе дапоўнена)

"Віцебскія весці".