У Дуброўна ўручылі ключы ад новых кватэр. Так горад пачаў святкаваць свой юбілей

В Дубровно вручили ключи от новых квартир. Так город начал праздновать свой юбилей

У Дубровне адкрылі шматкватэрны дом і корпус аздараўленчага лагера. Так горад пачаў святкаваць свой юбілей
Ключы новасёлам уручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

З 24 кватэр у доме па вуліцы Аршанская 14 — арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў – супрацоўнікаў МНС, следчага камітэта, спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў і работнікаў культуры.
Кіраўнік вобласці таксама прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця пасля рэканструкцыі корпуса ў аздараўленчым лагеры «Лугаўцы». Там размесцяцца 24 дзіцяці. У абноўленым корпусе створаны ўсе неабходныя ўмовы: санвузлы, душавыя, цеплавентылятары і новая мэбля.

Па матэрыялах "Дняпроўская праўда"