У эканоміку Віцебскай вобласці ў 2021 — 2025 гадах плануецца прыцягнуць больш за 18 мільярдаў рублёў інвестыцый
Ключавой тэмай VI Усебеларускага народнага сходу стане праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 — 2025 гады. Дэлегаты з усіх рэгіёнаў, прадстаўнікі ўсіх сацыяльных груп, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і палітычных партый абмяркуюць ключавыя напрамкі развіцця краіны ў цэлым і рэгіёнаў у прыватнасці. Якімі бачацца наступныя пяць гадоў для эканомікі Віцебскай вобласці, падзяліўся першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.
— Алег Сяргеевіч, і мінулая, і цяперашняя пяцігодкі стартуюць у складаных умовах…
— Сапраўды, калі ўспомніць, то мінулы перыяд, 2016 год, пачынаўся з падзення курса расійскага рубля. Як вынік — рэалізацыя прадукцыі са стратамі і вымыванне абаротных сродкаў, рост тарыфаў на энергурэсурсы, перабоі з нафтавай сыравінай.
А 2020 год усяму свету, і Беларусь не стала выключэннем, запомніўся пандэміяй каранавіруса. Яна адмоўна адбілася на ўсіх сферах дзейнасці. У прамысловасці знізіліся аб'ёмы вытворчасці з-за прыпынення паставак сыравіны і гатовай прадукцыі па прычыне закрыцця межаў. Самы жорсткі ўдар прыйшоўся на сферу паслуг, спорту, культуры і забаў, грамадскага харчавання.
Таму зараз, ва ўмовах глабальнай нявызначанасці і ўзрастаючай канкурэнцыі, на першы план выходзяць барацьба за знешнія рынкі, стымуляванне ўнутранага попыту, эфектыўнае выкарыстанне мясцовых рэсурсаў, інавацыі і цыфравізацыя ўсіх сфер жыццядзейнасці.
— Доля экспарту Віцебскай вобласці ў аб'ёмах прамысловай вытворчасці займае каля 70 працэнтаў. За 2016 — 2020 гады прадпрыемствы рэгіёну экспартавалі тавараў і паслуг на 10,5 млрд долараў, што ў 1,4 раза вышэй за ўзровень 2015 года. Як не страціць дасягнутыя пазіцыі ў будучыні?
— Перш за ўсё мы павінны знізіць уразлівасць эканомікі вобласці да ваганняў знешняй кан'юнктуры. Для гэтага трэба будзе забяспечыць дыверсіфікацыю экспарту шляхам раўнамернага размеркавання паставак паміж краінамі.
Асноўная задача — не дапускаючы зніжэння аб'ёмаў экспарту на традыцыйных рынках, асвойваць новыя нішы і замацоўвацца на іх.
Гэта дазволіць збалансаваць знешні гандальи скараціць рызыку залежнасці эканамічнага росту ад попыту абмежаванай колькасці краін — гандлёвых партнёраў.
Асобнае напрамк звязана з павышэннем эфектыўнасці імпартазамяшчальных вытворчасцей, дзе сёння задзейнічана каля 70 падведамных арганізацый вобласці, якія выпускаюць больш за 110 найменняў прадукцыі. Пры гэтым 60 працэнтаў яе пастаўляецца за мяжу. Задача — да канца 2025 года павялічыць пастаўкі на экспарт да 70 працэнтаў.
— Базавая ўмова эфектыўнага развіцця рэальнага сектара эканомікі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці — устойлівы прыток інвестыцый. За апошнія пяць гадоў іх аб'ём склаў больш за 11 млрд рублёў. Завершана звыш 100 праектаў камерцыйнай і сацыяльнай накіраванасці. А што прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўночнага рэгіёна на наступны перыяд?
— Хачу падкрэсліць, што праект праграмы пакуль не зацверджаны, таму прыведзеныя лічбы могуць некалькі змяніцца. У адпаведнасці з дакументам у 2021 — 2025 гады на развіццё эканомікі вобласці плануецца накіраваць 18,4 млрд рублёў інвестыцый, што складзе 106,7 працэнта да ўзроўню 2020 года, у тым ліку на 2021-ы ў асноўны капітал рэгіёна пастаўлена мэта прыцягнуць 3,1 млрд рублёў. Таксама ў наступнай пяцігодцы запланавана рэалізацыя 269 інвестыцыйных праектаў, сярод іх новых інвестыцыйных — 58, па мадэрнізацыі, рэканструкцыі і тэхпераўзбраенні дзеючых вытворчасцей — 67, інфраструктурных — 110.
Асаблівая ўвага будзе звернута на якасныя паказчыкі эканомікі: рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці, прадукцыйнасць працы, зніжэнне затрат на вытворчасць, стварэнне новых прадпрыемстваў, нарошчванне аб'ёмаў экспарту, атрыманне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, дыверсіфікацыю рынкаў збыту.
Працягнецца работа па прыцягненні прадпрыемствамі прамых замежных інвестыцый. Развіццё вытворчай сферы дазволіць забяспечыць рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва.
— Калі казаць аб эканамічнай сферы, у чым вы бачыце ключавыя задачы і асноўныя кропкі росту на бліжэйшыя пяць гадоў?
— Асноўных напрамкаў некалькі. У прыватнасці, нам неабходна скараціць залежнасць ад вуглевадароднай сыравіны не менш чым на 15 працэнтаў, павялічыць свой экспартны патэнцыял у 1,3 раза. І, што важна, запусціць новы інвестыцыйны цыкл за кошт «праектаў будучыні» і рэалізацыі ў рэгіёнах 143 вытворчых інвестпраектаў на суму больш за 5 млрд рублёў. Касаючыся апошніх, адзначу, што кожны з раёнаў вобласці валодае сваімі перавагамі, вытворчым патэнцыялам і спецыялізацыяй. Рэзерваў для павышэння эфектыўнасці працы прамысловага комплексу, лічу, дастаткова. Важна граматна імі скарыстацца.