Сёлетае ўшанаванне лаўрэатаў найпрэстыжнейшага конкурсу Прыдзвіння «Чалавек года Віцебшчыны» праходзіла ў рамках урачыстага сходу, прысвечанага 75-годдзю Віцебскай вобласці

В этом году чествование лауреатов самого престижного конкурса Придвинья «Человек года Витебщины» проходило в рамках торжественного собрания, посвященного 75-летию Витебской области

Нядзіўна, што слаўнаму юбілею паўночнага рэгіёну краіны была прысвечана не толькі першая частка цырымоніі, якая адбылася ў Канцэртнай зале «Віцебск», але і ўся сутнасць мерапрыемства, якое ператварылася ў сапраўднае свята – свята людзей працы. Як вобразна параўнаў яго ў канцы ўзнагароджання лаўрэатаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец, перад удзельнікамі і гасцямі сустрэчы прайшла ледзь ці не стогадовая гісторыя вобласці ў асобах – людзей творчых, якія адважваліся і стваралі на карысць дзяржавы.

Перагортваючы старонкі гісторыі, Аляксандр Мікалаевіч успомніў і пра крывічоў, якія заснавалі калыску духоўнасці — Полацк, і пра з'яўленне Віцебскай губерні, скасаванне якой лічыць вялікай памылкай, выпраўленай у 1938 годзе Вярхоўным Саветам СССР, які прыняў рашэнне аб утварэнні Віцебскай вобласці. Да 1940 года яна
перавысіла ўзровень 1913 года ў прамысловым і сельскагаспадарчым развіцці, але разбуральныя наступствы вайны, якая забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара Прыдзвіння, не ўдаецца пераадолець і сёння: толькі летась узровень нараджальнасці
у Віцебску перавысіў нарэшце ўзровень смяротнасці. Страшна падумаць, што ў чэрвені 1944 года яго вызваліцеляў сустракала толькі 188 гараджан, якія выжылі. Колькі слаўных імёнаў звязана з гісторыяй нашага краю, колькі дзівосных людзей працавалі і працуюць дзеля яго працвітання!

Распавядаючы пра поспехі вобласці, Аляксандр Косінец прывёў некалькі лічбаў, якія сведчаць пра высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, і шчыра падзякаваў ветэранаў, якія стварылі магутную эканамічную базу ў перыяд сваёй актыўнай працоўнай дзейнасці.

Цэлая плеяда ветэранаў працы, сярод якіх дзясяткі кіраўнікоў раёнаў савецкага і постсавецкага перыяду, былыя губернатары — спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і Уладзімір Кулакоў, — былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. У ліку ўзнагароджаных і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч, які ўзначальваў калісьці Сенненскі райвыканкам. Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў землякам за аказаны гонар і запэўніў, што дэпутацкі корпус краіны гатовы аказваць усялякую дапамогу Віцебшчыне для яе прагрэсіўнага развіцця. Прывітальную адрас ад кіраўніка дзяржавы жыхарам нашай вобласці ў сувязі з яе юбілеем агучыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Тур. Віншаванні з гэтай нагоды прыйшлі ад кіраўнікоў дыпламатычных місій, іншых абласцей краіны і розных арганізацый

Наш дзіўны, цудоўны край можа па праву ганарыцца сваімі людзьмі. І на досвітку станаўлення дзяржавы, і сёння яны ўсе сілы аддавалі і аддаюць умацаванню
яго магутнасці.

— Я амаль чвэрць стагоддзя працую ў сельскай гаспадарцы Віцебскай вобласці, хоць сам родам з суседняя, Магілёўскай. Лічу Віцебшчыну сваёй другой радзімай і сілы не шкадую для таго, каб стала яна прыгажэй, — прызнаецца Пётр Хальцаў, дырэктар сельскагаспадарчага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Выдрая» РУП «Віцебскае аддзяленне БЧ» Лёзненскага раёна.

А аддала 40 гадоў працы ў сельскай гаспадарцы намеснік дырэктара па цяплічным
камбінаце ААТ «Рудакова» Раіса Крупаціна пераканана, што вітамінную прадукцыю, якая вырабляецца ў яе «шлякляровым царстве», накіроўваюць выключна на здароўе землякам, і для гэтага не шкада ні сілаў, ні часу. Больш за сем тысяч кіляграмаў малака ад каровы надояць аператары машыннага даення Антаніна Сіліна з ААТ
«Маяк Высокае» Аршанскага раёна і Наталля Раманькова з ААТ «Праземле-Агра» Чашніцкага раёна. І робяць гэта таксама для нашага з вамі здароўя, а
не дзеля рэкордаў. У ліку лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны – 2012» і такія вядомыя ў краіне кіраўнікі прадпрыемстваў, як Аляксандр Марэйка, Аляксандр Калкоў, Сяргей Громадка, Міхаіл Лазарашвілі. Не засталіся ў цені лідары малога і
сярэдняга бізнесу, перадавікі транспартнай, энергетычнай, лясной галін, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сілавых структур. Унушальная колькасць лаўрэатаў ад сферы адукацыі, культуры і навукі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны пераконвае: на поўначы Беларусі – невычарпальная скарбніца мудрасці і духоўнасці, адраджаць якія працягваюць нашы сучаснікі. Асаблівую гордасць выклікае праславіўшая радзіму на ўвесь свет бронзавы прызёр летняй Алімпіяды Марына Шкерманкова. І ад душы хочацца павіншаваць калегу, тэлежурналіста Алену Панцюхову, якая таленавіта апявае ў сваіх тэлерэпартажах прыгажосць Віцебшчыны, яе галоўны здабытак і гонар – чалавека працы.

Кацярына АНЕЧКІНА.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.