У штодзённым рэжыме праходзяць перадвыбарчыя пікеты ў Віцебску

В ежедневном режиме проходят предвыборные пикеты в Витебске
Канeц працоўнага дня, у мікрараёне Поўдзень-7 паток пакупнікоў пачынае сцякацца ў гандлёвы цэнтр Green. Тут жа сустракаем удзельнікаў агітацыйнага пікета ў падтрымку адразу некалькіх кандыдатаў у дэпутаты. Правільны выбар месца і часу, ярка аформленая зона правядзення пікета і прыязныя адносіны да ўсіх сталі залогам актыўнай цікавасці гараджан.

— Заўсёды хаджу на выбары, я ж грамадзянін Беларусі, і мне неабыякавы лёс маёй краіны! — прыпыняецца на пару хвілін, зацікаўленая размовай навакольных, педагог Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Вольга Стрэльчык. — Я свядомы чалавек, стараюся прымаць узважаныя рашэнні, кіраваць сваім жыццём, таму лічу важным удзельнічаць у такіх палітычных падзеях. У адзіны дзень галасавання хачу даць шанец годнаму, на мой погляд, чалавеку, які вырашыў атрымаць дэпутацкі мандат.

Задумліва знаёміцца з інфармацыяй аб прэтэндэнтах у народныя абраннікі выкладчык-стажор Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава Андрэй Кратоў. Выбары гістарычна з'яўляюцца сур'ёзнай палітычнай падзеяй у жыцці кожнай дзяржавы, і ставіцца да гэтага трэба адпаведна, перакананы ён:

— Прыемна ўсведамляць той факт, што ва ўмовах сучасных геапалітычных выклікаў і зрухаў наша краіна захоўвае свой электаральны суверэніт — фундамент развіцця кожнай дзяржавы.