У галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй

В Главном управлении Национального банка Республики Беларусь по Витебской области состоялся День открытых дверей

18 кастрычніка 2014 г. у Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй, праводзімы ў рамках абвешчанага ў Беларусі Года гасціннасці і рэалізуемай у краіне агульнадзяржаўнай кампаніі па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

У гэты дзень Галоўнае ўпраўленне гасцінна расчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых знутры ўбачыць працу Нацыянальнага банка, атрымаць кансультацыі па розных пытаннях выкарыстання банкаўскіх і фінансавых інструментаў.

 

Сярод наведвальнікаў былі як дарослыя, так і дзеці, школьнікі, студэнты Віцебскіх ВНУ і выкладчыкі раённых школ вобласці. У іх была магчымасць прыняць удзел у канферэнцыі на тэму ”Сучасная банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь“, наведаць кабінет кіраўніка і пачуць з першых вуснаў кампетэнтныя адказы на хвалюючыя пытанні, якія тычацца дзейнасці банкаўскай сістэмы, азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй, набыць памятныя манеты. Вялікім поспехам карысталіся экспазіцыя музея і працоўнае месца касіра.

 

Асабліва радаваліся дзеці, якім было цікава літаральна ўсё: пабываць на ўроку фінансавай пісьменнасці, паглядзець мультфільм, патрымаць у руках старадаўнія банкноты і манеты, пералічыць кішэнныя грошы з дапамогай лічыльнай машынкі, паўдзельнічаць у віктарыне, паспаборнічаць з аднагодкамі ў збіранні пазлаў, і, вядома ж, атрымаць прызы і сувеніры.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы свята і выклікала нямала станоўчых водгукаў і цёплых слоў у адрас арганізатараў.