У Глыбокім мясцовыя жыхары стварылі гіганцкі надпіс райцэнтра з 2 тыс. соснаў
– «Літары» падрастуць, зазелянеюць і ўпрыгожаць наш азёрны край, – кажа старшыня райвыканкама Алег Мархат. – Прыемна, што ідэю падтрымалі жыхары горада. Яны прынялі актыўны ўдзел не толькі ў пасадцы геагліфа, але і ў нядаўнім маляўнічым флэшмобе, прымеркаваным да свята вясны і працы, 74-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі і 605-годдзя Глыбокага. Гэта было прыгожа, хвалююча і радасна.
Удзельнікі акцыі, сярод якіх былі ветэраны працы, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў, вайскоўцы, работнікі праваахоўных органаў, устаноў і арганізацый выбудаваліся каля зялёных насаджэнняў. Ветэраны працы адказвалі за выразнасць напісання літары «Г». Школьнікі ўзялі ў шчыльнае кальцо літару «О», а навучэнцы дзяржпрафліцэя, будучыя аграрыі, сталі ўздоўж контуру літары «А».
Каб усе ўдзельнікі, а таксама дрэвы трапілі ў кадр, у неба запусцілі дрон.