У Глыбокім пяцігадовы малыш стрэліў у малодшага брата з стрэльбы
9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Глыбокім пяцігадовы малыш стрэліў у свайго трохгадовага брата, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.
Пакінутыя, хутчэй за ўсё, без нагляду старэйшых, дзеці вырашылі пагуляць з пнеўматычнай стрэльбай бацькі. Падчас агляду новай "цацкі" пяцігадовы хлопчык выпадкова стрэліў. Куля трапіла малодшаму брату ў руку.
Малыш шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.-0-