У Глыбокім раўнівы муж забіў жонку, засталіся двое дзяцей
Глыбоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара, падазраванага ў забойстве сваёй жонкі.
Маладая пара знаходзілася ў сварцы, таму 24-гадовая жанчына пражывала ў сваіх бацькоў. Раніцай 29 красавіка да яе прыехаў муж. Мужчына папрасіў жанчыну выйсці на вуліцу, каб абмеркаваць пытанні асабістага характару. У ходзе размовы на глебе рэўнасці паміж мужам і жонкай узнікла сварка. Спалохаўшыся, жанчына патэлефанавала свайму знаёмаму па мабільным тэлефоне і паведаміла аб тым, што адбываецца. У гэты момант мужчына нанёс жонцы адзін удар нажом, ад якога маладая жанчына памерла. Яе муж з месца здзяйснення злачынства знік.
Сведкамі таго, што адбылося, сталі суседзі загінулай. Мясцовыя жыхары неадкладна выклікалі міліцыю і хуткую медыцынскую дапамогу.
У дачыненні да падазраванага Глыбоцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Следча-аператыўная група неадкладна прыступіла да расследавання крымінальнай справы. Асноўныя намаганні былі сканцэнтраваны на пошуку асобы, падазраванай у здзяйсненні злачынства, і фіксацыі матэрыяльных слядоў, пакінутых на месцы злачынства. Больш за паўтара сутак следчыя працягвалі актыўную працу па зборы і замацаванні доказнай базы.
30 красавіка мужчына быў затрыманы. У цяперашні час з ім працуюць следчыя. Мужчына дае прызнальныя паказанні.
У сямейнай пары двое дзяцей. Яны знаходзяцца ў сваякоў.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Іна Гарбачова