У Глыбокім ствараюць 35-метровы водны каскад
У Глыбокае ствараюць 35-метровы водны каскад, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алег Варша.
Каскад размесціцца на схіле гары каля возера Кагальнае ў цэнтры горада. Ён будзе ўяўляць сабой тры пляцоўкі з рэзервуарамі з вадой. Паміж сабой іх злучаць водастокамі. На самым версе збудавання ўсталююць кола, куды будзе падавацца пры дапамозе помпы вада з возера. У выніку кола будзе круціцца, а вада пералівацца з адной ёмістасці ў іншую, пакуль не дабярэцца да возера. Не выключаецца магчымасць устаноўкі ў гэтых рэзервуарах невялікіх фантанаў. Удзельнічаюць у будаўніцтве будучага каскада розныя прадпрыемствы і арганізацыі горада. Кожная з іх выконвае сваю частку работы.
У цяперашні час тут працуюць будаўнічая брыгада Глыбоцкага мясакамбіната, супрацоўнікі мясцовага ЖКГ, прадстаўнікі лясгаса. Мяркуецца, што найбольш працаёмкі і працяглы этап будаўніцтва яшчэ наперадзе. "У першую чаргу гэта праца па стварэнні водаадвода, устаноўка непасрэдна латкоў, іх абкладка каменем. Важнай часткай стане выраб апорных каменных сценак, таму што каскад будуецца на схіле", - адзначыў Алег Варша. З часам тэрыторыю вакол аб'екта добраўпарадкуюць, і каскад стане добрым месцам для адпачынку глыбачан - адсюль адкрываецца выдатны від на цэнтральную частку горада.
Адкрыць каскад мяркуецца да Дня Незалежнасці або напярэдадні "Вішнёвага фестывалю" ў другой палове ліпеня. Ініцыятарам стварэння воднай сістэмы выступіў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Мархат.
Андрэй Шчарбіцкі, БЕЛТА.