У Глыбокім адновяць выпуск кансерваванага зялёнага гарошку
Айчынны інвестар
плануе аднавіць выпуск зялёнага гарошку на плошчах былога кансервавага завода ў Глыбокім. Ён набыў на аўкцыёне комплекс будынкаў, збудаванняў і
абсталявання па перапрацоўцы гэтага прадстаўніка сямейства бабовых. Пакупніку
прыйшлося вытрымаць канкурэнцыю за аб'ект.
Па словах кіраўніка ў справе аб банкруцтве Глыбокскага кансервавага завода Віктара Пілецкага, выніковымі аказаліся дзявятыя таргі, калі пачатковая цана лота была зніжана на 95% і склала амаль 1,6 млрд рублёў (да дэнамінацыі). Цікавасць да аб'екта праявілі два ўдзельнікі. Для перамогі аднаму з іх прыйшлося прапанаваць за комплекс 3,2 млрд руб., гэта значыць цана продажу ў два разы перавысіла пачатковую.
Як адзначыў Віктар Пілецкі, айчынная кампанія мае намер выкарыстоўваць набыццё па прамым прызначэнні, інвеставаўшы неабходныя сродкі ў яго развіццё і стварэнне на вытворчасці новых працоўных месцаў. Раней інвестар выкупіў будынак халадзільніка на 500 т са спецыялізаваным абсталяваннем для замаразкі гарошку на паўторным аўкцыёне са зніжэннем цаны на 95%, прапанаваўшы каля 800 млн руб., тым самым амаль утроіўшы цану лота.
На дадзены момант антыкрызісны кіраўнік распрадаў амаль усю нерухомасць былога кансервавага завода, тэрмін ліквідацыі якога ўстаноўлены эканамічным судом Віцебскай вобласці да 30 студзеня 2017 года. Выручаныя ад рэалізацыі маёмасці грашовыя сродкі будуць накіраваны на пагашэнне крэдыторскай запазычанасці прадпрыемства-банкрута.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія вясці». Фота з адкрытых крыніц.