У Глыбоцкім раёне павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў

В Глубокском районе увеличилось количество индивидуальных предпринимателей

Палітыка падтрымкі сферы малога бізнесу прыносіць свае плады. Так, за тры месяцы 2013-га ў рэгіёне было зарэгістравана 906 дзеючых суб'ектаў гаспадарання ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сваёй дзейнасцю яны падтрымліваюць прадпрымальніцтва як рухомую сілу рынкавай эканомікі. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі Глыбоцкага райвыканкама Таццяны Зельдзінай, рэгістрацыя грамадзян, якія жадаюць заняцца прыватнай камерцыйнай дзейнасцю, праводзіцца штодня.

Акрамя таго, на Глыбоччыне ствараюцца новыя гандлёвыя цэнтры, крамы, развіваюцца сэрвісныя паслугі. Толькі ў 2012-м было адкрыта 9 гандлёвых аб'ектаў, а сёлета — ужо 8.

Вольга БУЛАВКА. «Віцебскі рабочы»