У Год малой радзімы на Віцебшчыне асаблівую ўвагу нададуць добраўпарадкаванню пасёлкаў
У прыватнасці, будзе знесена больш за 430 пустуючых і старых дамоў, палепшана звыш 220 км дарожнага пакрыцця вуліц, праездаў, дарог.
Абуладкаванне і рамонт закрануць сельскагаспадарчыя аб'екты, прыпынкі грамадскага транспарту, калодзежы і вадаправодныя слупкі. З эксплуатацыі плануецца вывесці 46 міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў. Найбольшыя змены адбудуцца ў горпасёлках Езярышча (Гарадоцкі раён) і Болбасава (Аршанскі раён). Значны аб'ём работ будзе выкананы на Верхнядзвіншчыне пры падрыхтоўцы рэгіёну да «Дажынак-2018».
На меры па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці балотніцы Сасноўскага з абласнога бюджэту 12 раёнам і Віцебску ўпершыню выдзелена значная сума ў памеры 310 тыс. руб. на набыццё гербіцыдаў для правядзення работ хімічным метадам. Яшчэ амаль столькі ж на барацьбу з зялёным агрэсарам самым эфектыўным спосабам затрацяць мясцовыя бюджэты і землекарыстальнікі. Хімічнай апрацоўцы будзе падвергнута 830 га, або 40% ад агульнай плошчы прарастання.
За два месяцы гэтага года экалагічнай службай у рамках кантролю за навядзеннем парадку на зямлі выяўлена больш за 800 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, ліквідавана 99 несанкцыянаваных звалак. Агульная сума штрафаў склала 20,5 тыс. руб.