У Гарадку 82-гадовы кіроўца мапеда загінуў у выніку сутыкнення з аўтобусам
У Гарадку 82-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы мапедам "Хорс", пры выездзе з аўтастаянкі на галоўную дарогу сутыкнуўся з аўтобусам "ПАЗ". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УДАІ МУС Беларусі.
З цялеснымі пашкоджаннямі кіроўца мапеда быў шпіталізаваны ў Гарадоцкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе памёр.
Яшчэ адно смяротнае ДТЗ з удзелам пажылога кіроўцы мапеда здарылася ў Бярозе. 23-гадовы жыхар вёскі Нарутавічы пры выездзе з другаснай дарогі на галоўную на аўтамабілі "Опель Вэктра" не саступіў дарогу 80-гадоваму мужчыну, які рухаўся па ёй на мапедзе "Сімсан". Пенсіянер з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр.
У ДАІ адзначаюць, што ўладальнікі мапедаў і скутэраў недаацэньваюць небяспеку гэтага віду транспарту. "Кіроўца скутэра - паўнавартасны ўдзельнік дарожнага руху, які абавязаны ведаць і выконваць усе патрабаванні Правілаў дарожнага руху. Для кіравання скутэрам патрабуецца наяўнасць пасведчання кіроўцы катэгорыі "АМ", мапед павінен быць зарэгістраваны ў ДАІ. У мэтах забеспячэння бяспекі забаронена выязджаць на скутэры без зашпіленага маташлема. Варта ведаць, што хуткасць руху скутэра значна ніжэйшая за іншыя транспартныя сродкі на дарозе, а значыць, каб не замінаць іншым удзельнікам дарожнага руху, рухацца на мапедзе можна альбо па абочыне, альбо па праезнай частцы дарогі, але не далей за метр ад правага краю праезнай часткі. Пры гэтым выезд далей за метр ад яе правага краю дапускаецца толькі для аб'ёздзе перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева або развароту", - звярнулі ўвагу ў Дзяржаўтаінспекцыі.