У Гарадку абмеркавалі ролю ўстаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый у грамадзянска-патрыятычным выхаванні

На пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама 16 красавіка разглядалася пытанне аб ролі ўстаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый у грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і моладзі на сучасным этапе.

Удзел у яго рабоце прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. У рамках мерапрыемства Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў актыўную пазіцыю раённых грамадскіх арганізацый, а таксама палітычных партый, у прыватнасці камуністычнай. У якасці заахвочвання і з надзеяй на далейшую прадуктыўную працу ён уручыў старшыні райарганізацыі КПБ Максіму Лыхалату захаваны ім маляўнічы партрэт правадыра пралетарыяту У.І. Леніна, які знаходзіўся ў савецкія часы ў адной з устаноў вобласці.