У Гарадку абмеркавалі сітуацыю на рынку працы раёна

У Гарадоцкім раёне адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму: «Аб сітуацыі на рынку працы Гарадоцкага раёна і шляхі зніжэння напружанасці на рынку працы раёна».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама.

У ходзе круглага стала разгледжаны бягучыя праблемы Гарадоцкага раёна, як тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы, уключанай у пералік на 2021 год, дынаміка паказчыкаў, па якіх тэрыторыя ўключаецца ў пералік, прынятыя меры па паляпшэнні сітуацыі ў раёне, абмяркоўваліся пытанні па забеспячэнні эфектыўнай занятасці на рынку працы.

У студзені-красавіку 2021 г.:

за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнулася 40 чалавек, зарэгістравана ў якасці беспрацоўных 32 чалавекі;

на пастаянную працу працаўладкавана 24 чалавекі, з іх 16 беспрацоўных;

арганізавана часовая занятасць у выглядзе аплатных грамадскіх работ для 10 чалавек;

на новае месца жыхарства і работы пераселена 1 сям'я беспрацоўных;

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці грамадзян на рынку працы пры садзейнічанні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раёна ў студзені-красавіку 2021 г. на навучанне накіравана 4 беспрацоўных – усе па "заказе наймальнікаў" з гарантыяй працаўладкавання.

Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці па раёне на 1 мая 2021 г. склаў 0,2 працэнта да колькасці рабочай сілы (сярэднеабласны – 0,3 працэнта).

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы раёна на 1 мая 2021 г. склаў 0,1 беспрацоўнага на адну вакансію (сярэднеабласны – 0,2).