У Гарадку адкрыецца новы цэх па пашыве абутку

В Городке откроется новый цех по пошиву обуви

Адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў абутку — кампанія «Белвест» — плануе адкрыць у Гарадку свой вытворчы цэх па пашыве нарыхтовак верха абутку. Дзякуючы гэтаму ў райцэнтры будзе створана каля 80 новых працоўных месцаў.

На сённяшні дзень “Белвест” заключыў дагавор аб арэндзе другога паверха будынка КБА ў Гарадку, дзе і размесціцца вытворчы цэх прадпрыемства.

На першым этапе да вытворчасці ў гарадоцкім цэху плануецца прыцягнуць больш за 40 чалавек, якія пройдуць навучанне непасрэдна на «Белвесте» у Віцебску. Пачынаючы з верасня, на транспарце прадпрыемства будучыя работнікі цэха ездзяць на вучобу ў абласны цэнтр.