У Гарадку пераносяць помнік У.І.Леніну

В Городке переносят памятник В.И.Ленину

З чэрвеня бягучага года «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак» вядзе работы па рэканструкцыі цэнтральнай плошчы Гарадка згодна распрацаванаму праекту, у якім разам з іншымі зменамі прадугледжаны перанос помніка У.І.Леніну.

27-28 снежня 2012 года ў раёне праведзены апытанне меркавання жыхароў «Як вы ставіцеся да магчымасці пераносу помніка У.І.Леніну з цэнтральнай плошчы горада ў іншае месца?» Большасць апытаных пагадзіліся на перанос помніка У.І.Леніну на пляцоўку каля музычнай школы.

У дадзены момант «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак» рыхтуе пляцоўку для ўстаноўкі помніка на тэрыторыі Дзіцячай школы мастацтваў з правага боку будынка. З 1957 г. да 90-х г.г. XX стагоддзя ў будынку школы размяшчаўся райкам партыі.