У Гарадку ўшанавалі памяць Маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна

Савецкі военачальнік, камандуючы арміямі і франтамі ў Вялікай Айчыннай вайне, двойчы Герой Савецкага Саюза, кавалер сямі ордэнаў Леніна, Маршал Савецкага Саюза нарадзіўся 2 снежня 1897 года.

У 125-ы дзень яго нараджэння ў Гарадку прадстаўнікі мясцовых органаў улады і грамадскасць усклалі Гірлянду славы да помніка І. Х. Баграмяну. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

– Наш народ памятае сваё мінулае. І аддаваць даніну павагі героям – правільная традыцыя. Але вельмі важна, што мы памятаем не толькі такіх найвялікшых асоб, як Іван Хрыстафоравіч, але і простых салдат. Шмат што робіцца для ўшанавання іх памяці, і кожны год мы ўспамінаем тых, хто вызваляў і абараняў нашу Радзіму. Штогод мы аднаўляем новыя прозвішчы невядомых калісьці салдат. 2910 прозвішчаў за гэты год зноў былі выбіты на мемарыялах. Гэта пастаянная праца, – сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. – Сёння цудоўная дата – 125 гадоў споўнілася б чалавеку, які вызваліў не толькі Гарадок, але і Віцебск, Полацк, Шуміліна, Паставы... Іван Хрыстафоравіч Баграмян быў і застаецца сапраўднай легендай.

"Віцебскія весці"