У Гарадку пабудуюць пяціпавярховы жылы дом
Неўбаве ў Гарадку пачнуць будаўніцтва пяціпавярховіка.
Чарговы 40-кватэрны жылы дом размесціцца ў новым мікрараёне на вуліцы Камсамольскай. У апошнія гады ў райцэнтры з'явіліся тры аналагічныя аб'екты для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Больш за 270 сем'яў набылі сучасныя кватэры, у тым ліку 86 шматдзетных.
Усяго ж за мінулую пяцігодку ў раёне ўзвялі звыш 18 тыс. кв. м жылля, паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Таксама ўведзены ў эксплуатацыю «Дом міласэрнасці» ў аграгарадку Бычыха, лыжаролерная траса і фізкультурна-спартыўны комплекс з плавальным басейнам — абодва ў Гарадку. Павялічыўся жылы фонд гарадскога пасёлка Езярышча.