У Гарадку пройдзе абласны турзлёт працоўнай моладзі

Адкрыццё абласнога турыстычнага злёту працоўнай моладзі «У адзінстве наша сіла», прысвечанага Году народнага адзінства, адбудзецца 20 жніўня ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы.

17 зборных каманд гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці – звыш 250 чалавек — на працягу двух дзён будуць спаборнічаць на турыстычнай паласе перашкод, у тэхніцы веласіпеднага турызму, дартсе, конкурсах турыстычнага побыту, стэнгазет, інтэлектуальнай віктарыне і многіх іншых конкурсах.

Арганізатарамі турзлёту выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, упраўленне спорту і турызму і абласны камітэт ГА «БРСМ».

"Віцьбічы".