У Гарадку сяржант міліцыі выратаваў на пажары пенсіянера
У Гарадку сяржант міліцыі выратаваў на пажары паралізаванага пенсіянера, паведаміў інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненко.
Пажар у шматкватэрным доме для састарэлых, ветэранаў, інвалідаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама здарыўся ўвечары 26 красавіка. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў Гарадоцкі РАУС. Міліцыянер-кіроўца Антон Рэўт (знаходзіўся на выездзе недалёка ад месца пажару), які прыбыў на месца здарэння, выявіў ачаг узгарання ў кватэры на першым паверсе - загарэлася электрычная грэлка ў ложку паралізаванага мужчыны 1943 года нараджэння. Міліцыянер да прыбыцця ратавальнікаў ліквідаваў ачаг узгарання (затушыў цюфяк, грэлку, пасцельную бялізну) і аказаў першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу, які з апёкамі шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Гарадоцкай ЦРБ. "Сяржант выратаваў з агню і аддаў уладальніку пашпарт, грошы і мабільны тэлефон", - распавёў Віталь Сапраненко.
Алена Ціханава - БЕЛТА.