У Гарадку адбыўся мітынг-рэквіем «Не змоўкне ў памяці нашай вашых сэрцаў званоў званок»

В Городке состоялся митинг-реквием «Не смолкнет в памяти нашей ваших сердец колокольный звон»
На мемарыяльным комплексе «Пантэон памяці» ва ўрочышчы Вараб’ёвы горы каля Гадка адбыўся мітынг-рэквіем «Не змоўкне ў памяці нашай вашых сэрцаў званоў званок».


Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, прадстаўнік абласной структуры РГА «Патрыёты Беларусі» Вольга Мацюсь, прадстаўнікі мясцовай улады далучыліся да прадстаўнікоў працоўных і навучальных калектываў, грамадскіх арганізацый горада, якія прыйшлі ўшанаваць памяць мірных жыхароў, ускласці кветкі і вянкі. Уладзімір Церанцьеў адзначыў:
­– З 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых нямецкімі акупантамі ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, звыш 5295 былі знішчаны разам з жыхарамі або з часткай насельніцтва, уключаючы маці і грудных дзяцей, не магутных старых і інвалідаў у ходзе карных аперацый, 186 вёсак не змаглі адрадзіцца. Вынікам нацысцкай палітыкі генацыду і «выпаленай зямлі» ў Беларусі сталі больш за 2 мільёны чалавек, знішчаных за тры гады акупацыі. Па ўдакладненых даных загінуў кожны 3-ці жыхар Беларусі.

Гарадоцкі раён знаходзіцца на трэцім – пасля Верхнядзвінскага і Віцебскага раёнаў – месцы ў вобласці па колькасці пацярпелых у гады вайны вёсак. 305 з іх былі цалкам або часткова спалены, 13 з іх напаткаў лёс Хатыні: яны былі спалены разам з жыхарамі і не аднавіліся пасля вайны.

На мемарыяле ўстаноўлена шэсць інфармацыйных стэндаў, якія распавядаюць аб акупацыйным рэжыме, гарадоцкім гета і лагеры для ваеннапалонных, які знаходзіўся на тэрыторыі былога сельгас­тэхнікума ў Гарадку, аб знішчэнні насельніцтва, размешчана карта спаленых вёсак раёна, пахаваны астанкі каля 2 тысяч жыхароў з 26 населеных пунктаў Гарадоцкага раёна, якія былі расстраляны ў 1941-1943 гадах фашысцкімі захопнікамі. На мемарыяльных плітах увекавечана 221 прозвішча загінулых, устаноўленая ў ходзе даследчай працы.

Правядзеннем акцыі гарадачане пацвердзілі, што памятаюць і заўсёды будуць шанаваць памяць загінулых, захоўваць гістарычную праўду аб гадах Вялікай Айчыннай вайны, народным подзвігу. Падчас мітынгу-рэквіема быў дадзены старт раённай патрыятычнай акцыі па зборы часціц зямлі з месцаў спаленых вёсак. Зямля будзе закладзена ў капсулу і 22 чэрвеня пахавана на мемарыяле на Вараб'ёвых гарах.