У Гарадку стартаваў абласны форум працоўнай моладзі "Адзінства. Спадчына. Памяць"
— Форум з'яўляецца пляцоўкай для стварэння і забеспячэння аптымальных умоў для развіцця маладзёжнай ініцыятывы, лідарскіх якасцей, выяўлення маладзёжных лідараў, — сказаў першы сакратар абкама БРСМ Уладзімір Бабічаў. — У першым этапе форуму прыме ўдзел моладзь Пскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя), міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці арганізацыі. Па сродках форуму, мы хочам аб'яднаць моладзь вобласці ў вялікую каманду аднадумцаў, якія накіруюць свае ідэі і сілы на стварэнне і росквіт Віцебшчыны, роднай Беларусі.







"Віцебскія весці"Абласны форум працуючай моладзі "Адзінства. Спадчына. Памяць" пройдзе ў тры этапы ў розных населеных пунктах: Гарадку, Браславе (6 красавіка) і Расонах (8 красавіка). У форуме, арганізаваным галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і абкамам БРСМ, прымуць удзел каля 200 супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці.