У Гарадку Уладзімір Церанцьеў павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы

Каля 300 навучэнцаў з 7 устаноў адукацыі раёна (205 дзевяцікласнікаў і 87 адзінаццацікласнікаў) прынялі ўдзел у святочнай праграме адной з самых яркіх, эмацыйных і запамінальных падзей школьнага жыцця. 

Павіншаваць выпускнікоў прыехаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

Лепшыя вучні ўзнагароджаны падзякамі старшыні райвыканкама, а іх бацькі – падзякамі аддзела па адукацыі райвыканкама.

Па традыцыі выпускнікі кружыліся ў школьным вальсе і ўдзельнічалі ў запальным маладзёжным флэшмобе. Хлопцы, іх настаўнікі і бацькі не маглі стрымаць слёзы радасці і шчымлівага сэрца суму, настальгіі па пройдзеным разам адной вялікай школьнай сям'ёй шляху.

Працягнецца мерапрыемства культурна-забаўляльнай праграмай у Летнім амфітэатры г. Віцебска.