У Гарадоцкім раёне два каледжы аб'ядналі ў адзін
З 1 студзеня ў райцэнтры
афіцыйна дзейнічае адзіная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова. За
рэарганізаваным ССНУ захавалася назва Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны
каледж. Яго ўзначаліў Уладзімір Шыцько.
Кіраўніцтва ўстановы адукацыі пастаралася забяспечыць працоўнымі месцамі ўсіх, хто хацеў працягнуць там працаваць, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Нягледзячы на тое, што аб’яднанне адбылося ў разгар навучальнага года, на ход навучальнага працэсу гэта ніяк не паўплывала. У далейшым дзейнасць выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання і тэхнічных работнікаў павінна стаць больш эфектыўнай, а матэрыяльна-тэхнічная база — палепшыцца.
Эдуард Каралевіч, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.