У Дзяржкаммаёмасці расказалі пра станоўчы вопыт уцягвання ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомасці ў Аршанскім раёне

Недвижимасць з'яўляецца адным з самых значных нацыянальных здабыткаў. І эфектыўнае яе выкарыстанне наўпрост уплывае на эканоміку – і на нацыянальную, і на рэгіянальную. Новыя падыходы па уцягванні ў абарот пустуючых будынкаў і збудаванняў рэалізуюць у Аршанскім рэгіёне. Пра новацыі і мэтазгоднасць іх маштабавання ў іншых рэгіёнах краіны расказала намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Кацярына Лук'янава.

Старанная інвентарызацыя

– Кацярына Святославаўна, два гады таму ў Оршы і рэгіёне правялі найбольш падрабязны маніторынг невыкарыстоўваемай нерухомасці. Яе выявілі больш, чым было вядома мясцовым уладам...

– Першапачаткова ў Аршанскім раёне праграма комплекснага развіцця да 2020 года прадугледжвала уцягванне ў гаспадарчы абарот каля 112 аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Восенню 2018 года быў праведзены маніторынг, падчас якога выявілі дадаткова 150 аб'ектаў, што вызваліліся ў 2018 годзе і падлягалі ўключэнню ў адпаведныя каляндарныя графікі на 2019 год. Дадаткова акрамя аб'ектаў дзярж уласнасці былі абследаваны аб'екты нерухомасці прыватнай формы ўласнасці. У сувязі з гэтым агульная колькасць невыкарыстоўваемай маёмасці значна ўзрасла, у тым ліку за кошт маёмасці, якая належыць арганізацыям, што знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі або банкруцтва. З 1 кастрычніка 2018-га па 1 ліпеня 2021 года з 693 невыкарыстоўваемых і неефектыўна выкарыстоўваемых аб'ектаў быў уцягнуты ў гаспадарчы абарот або знесены 581 – 83,8 працэнта. У тым ліку 63 аб'екты з 66 – рэспубліканскай уласнасці (95,5 працэнта), 248 з 285 аб'ектаў – камунальнай уласнасці (87 працэнтаў) і 270 з 342 – прыватнай формы ўласнасці (78,9 працэнта). Як бачым, каля паловы невыкарыстоўваемай або неефектыўна выкарыстоўванай нерухомасці знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Механізмы яе уцягвання ў эканамічны абарот (продаж) альбо знос аналагачныя тым, што прымяняюцца для дзяржаўнай маёмасці з улікам норм грамадзянскага заканадаўства.

Інфармацыя аб невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці актуалізуецца на пастаяннай аснове. Для прыцягнення інвестараў яна размешчана на сайтах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Аршанскага райвыканкама, Віцебскага аблвыканкама. З улікам вопыту Аршанскага раёна па ініцыятыве Дзяржкаммаёмасці ў іншых рэгіёнах таксама была праведзена дадатковая інвентарызацыя аб'ектаў нерухомасці. Вынікам стала выяўленне значнай колькасці невыкарыстоўваемых аб'ектаў прыватнай формы ўласнасці.

– У Оршы, акрамя ўсяго іншага, былі ўкаранёны і нарматыўна-прававыя новацыі ў сферы распараджэння аб'ектамі дзяржаўнай уласнасці.

– Указам № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці» Аршанскаму райвыканкаму прадастаўлена права самастойна распараджацца размешчанымі ў рэгіёне невыкарыстоўваемымі і неэфектыўна выкарыстоўваемымі аб'ектамі рэспубліканскай уласнасці, уключанымі ў штогод зацвярджаемы Дзяржаўным камітэтам па маёмасці пералік такіх аб'ектаў. Раней права распараджацца імі было прадастаўлена толькі Віцебскаму аблвыканкаму. Таксама Указ № 506 дазваляе прадаваць нерухомую маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ва ўстаўным фондзе больш за 50 працэнтаў, нават калі ў такіх аб'ектаў адсутнічаюць тэхнічныя пашпарты і дакументы, якія сведчаць дзяржаўную рэгістрацыю правоў уласнасці. У 2019 годзе было прынята рашэнне аб адчужэнні дзевяці такіх аб'ектаў, у 2020-м – шасці, у 2021-м – 16. Адчужэнне маёмасці праводзіцца пры наяўнасці ведамасці тэхнічных характарыстык аб'екта і дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка.

У дачыненні да ўсіх аб'ектаў рэспубліканскай формы ўласнасці, уключаных у пералік невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваных аб'ектаў нерухомасці, Аршанскім райвыканкамам прыняты адпаведныя рашэнні. Колькасць такіх аб'ектаў адносна невялікая. Таму казаць аб эфектыўнасці яшчэ рана. Але прапісаныя ва Указе № 506 дадатковыя паўнамоцтвы мясцовых органаў улады значна павысілі аператыўнасць прыняцця рашэнняў. Аналагічныя нормы ўключаны ва Указ № 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-усходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці». Вынікі работы з нерухомасцю ў гэтых рэгіёнах разглядаліся на пасяджэннях міжведамаснай рабочай групы, створанай у лютым мінулага года распараджэннем Прэм'ер-міністра, для выпрацоўкі прапаноў аб удасканаленні сістэмы падтрымкі развіцця тэрыторый з колькасцю насельніцтва звыш 80 тысяч чалавек і больш. Прызнана, што мэтазгодна прапісаныя ва Указе № 506 і Указе № 177 нормы распаўсюдзіць на такія рэгіёны. У межах работы па ўдасканаленні парадку распараджэння дзяржаўнай уласнасцю, якую праводзіць Дзяржаўны камітэт па маёмасці, рыхтуюцца праекты указаў, згодна з якімі прыведзеныя вышэй нормы будуць распаўсюджвацца на ўсю тэрыторыю Беларусі.

У інвестараў ёсць выбар

– Сфера кіравання нерухомасцю ёмістая і шматгранная, якая патрабуе пэўных кампетэнцый. Наколькі людзі на месцах спраўляюцца з гэтай задачай?

– Мясцовыя органы ўлады з улікам эканамічнай мэтазгоднасці ўпаўнаважаны ствараць спецыялізаваныя прадпрыемствы па кіраванні невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасцю. Іх супрацоўнікі ў поўным аб'ёме валодаюць нарматыўна-прававой базай, разумеюць тэндэнцыі і правілы функцыянавання рынку нерухомасці, яго эканамічныя прынцыпы. У Оршы створана камунальнае унітарнае кансалтынгавае прадпрыемства «Аршанскі рэгіянальны цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і нерухомасці», якое забяспечвае эканамічную і арганізацыйную падтрымку суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў рэгіёне, займаецца здачай у арэнду маёмасці, кантралюе эфектыўнасць яе выкарыстання па мэтавым прызначэнні. У жніўні 2019 года на цэнтр ускладзены дадатковыя функцыі па ўтрыманні і ўцягванні ў эканамічны абарот невыкарыстоўваемай нерухомасці ў Аршанскім рэгіёне. За два гады на баланс прадпрыемства перададзена 73 аб'екты камунальнай уласнасці. Сёння ўжо больш за палову гэтых будынкаў уцягнута ў эканамічны абарот. Для астатняй нерухомасці цэнтр шукае пакупнікоў, арандатараў, інвестараў, а таксама праводзіць мерапрыемствы па павышэнні прывабнасці такіх аб'ектаў: прыводзіць іх у парадак, рамантуе, афармляе адсутныя дакументы. Зразумела, на пачатковым этапе такая праца прыносіць толькі затраты. Таму для падтрымання балансу даходаў і расходаў цэнтра ў 2019 годзе на яго баланс дадаткова перададзены аб'екты ліквіднай нерухомасці для здачы ў арэнду.

– Нярэдка ў мінулыя гады даводзілася чуць скаргі ад бізнесу аб дэфіцыце прамысловых пляцовак у рэгіёнах. Наколькі праводзяцца мерапрыемствы па інвентарызацыі і паляпшэнні кіравання дзяржаўнай нерухомасцю змогуць спрыяць задавальненню попыту прадпрымальнікаў на індустрыяльныя пляцоўкі?

– Для прыцягнення патэнцыйных інвестараў у Аршанскім раёне сфарміраваны, размешчаны і падтрымліваецца ў актуальным стане на сайтах камітэта «Віцебскаблмаёмасць» і Віцебскага аблвыканкама пералік са 133 свабодных вытворчых пляцовак для прадастаўлення іх інвестарам пад стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, 89 аб'ектаў, якія могуць быць прапанаваны да бязвыплатнай перадачы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама 17 невыкарыстоўваемых аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, якія могуць быць выстаўлены як на продаж на аўкцыёне за базавую велічыню, так і бязвыплатна перададзены ва ўласнасць інвестара пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.

Калі казаць пра краіну у цэлым, то сёння прапануецца да продажу, здачы ў арэнду больш за 1500 аб'ектаў дзяржмаёмасці, інфармацыя пра якія размешчана ў Адзінай базе невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці на сайце au.nca.by. На сайце Дзяржкаммаёмасці размешчана таксама інфармацыя пра невыкарыстоўваемыя аб'екты, якія знаходзяцца ва ўласнасці ААТ з доляй дзяржавы, пералік аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, якія падлягаюць уцягванню ў гаспадарчы абарот праз механізмы адчужэння, для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у адпаведнасці з зацверджанымі рэгіянальнымі мерапрыемствамі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Аб'ектыўна сёння ў інвестараў ёсць выбар. І заканадаўства прапануе шырокі інструментарый для працы з дзяржаўнай маёмасцю: продаж, бязвыплатная перадача, здача ў арэнду і іншыя здзелкі. Лёс кожнага аб'екта разглядаецца індывідуальна: пошук новага ўладальніка або арандатара, выкарыстанне ў уласных мэтах арганізацыямі-ўладальнікамі, знос. Рашэнні прымаюцца з улікам раней прынятых мер і з акцэнтам на пастаўленыя задачы – навядзенне парадку на зямлі, прыцягненне дадатковых сродкаў у бюджэт або стварэнне працоўных месцаў. Любы жадаючы можа набыць нерухомасць на самых разнастайных умовах. Іншае пытанне, што кожны інвестар павінен разумець: любы праект прадугледжвае і пэўную адказнасць. Але для праявы прыватнай ініцыятывы ў краіне створана шырокая панэль магчымасцей.

«Рэспубліка».