У Гродне пройдзе ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
3-4 чэрвеня 2022 года ў г.Гродна адбудуцца заключныя мерапрыемствы XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Праграма ўключае дзясяткі крэатыўных праграм, выстаў, інтэрактыўных пляцовак, кіна-дворык, святочнае шэсце шматлікіх удзельнікаў 30 нацыянальнасцей, якія жывуць і працуюць у Беларусі, цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю і мноства іншых цікавых праектаў, прэзентацый. Амаль 800 творчых прадстаўнікоў з усіх абласцей рэспублікі запрошаны ў г.Гродна, каб ярка прадставіць сваё самабытнае нацыянальнае мастацтва. У горадзе будуць размешчаны 17 падворкаў.
Віцебскую вобласць на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна прадставяць беларусы, яўрэі, казахі, малдаване, мардва, рускія, украінцы. У святочным шэсці 3 чэрвеня і нацыянальных падворках фестывалю 4 чэрвеня прымуць удзел: народны яўрэйскі нацыянальны вакальна-харэаграфічны ансамбль ”Віцебскія дзяўчаты“ дзяржаўнай установы ”Цэнтр культуры ”Віцебск“; аматарскі тэатр ”Менора“ Віцебскага дабрачыннага грамадскага аб'яднання ”Хасдей Давід“, аматарскае аб'яднанне ”Сям’я“ філіяла ”Славенскі сельскі Дом культуры“ дзяржаўнай установы культуры ”Талачынскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці“, якое прадстаўляе стравы малдаўскай кухні; Святлана Сосік з Мёрскага раёна з прадстаўленнем мардвінскай нацыянальнай кухні; Віктар Тарасенка ДУК ”Бешанковіцкі раённы Цэнтр культуры“ выконвае рускія песні; вакальны калектыў ”Роксолана“ філіяла ”Каменскі сельскі Дом культуры“ ДУК ”Лепельскі раённы Дом культуры“ і Алена Харчанка з філіяла ”Пламенскі сельскі клуб“ ДУК ”Сенненскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці“ прадставяць гасцям і жыхарам Гродна ўкраінскія песні.
У ушанавальным канцэрце адкрыцця Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прымае ўдзел Гульнара Лобава, удзельніца народнага клуба ветэранаў ”Яшчэ не вечар“ ДУК ”Гарадскі Палац Культуры ”Орша“. Яна выканае казахскую песню ”Казахскі вальс“.
Для удзелу ў Беларускім падворку ў г.Гродна прыедуць майстры народных
мастацкіх рамёстваў Дубровенскага раёна і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і музыкі ”Крыніца“ раённага Дома культуры ДУК ”Раённы Цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна. На падворку будзе прадстаўлена творчасць дубровенскіх майстроў, майстар-класы, дэгустацыя страў беларускай кухні, будуць праводзіцца старадаўнія гульні Дубровенскага краю ”Каменьчыкі“, ”Палена“, ”Зевака“ і інш.