У ліпені дзень свайго нараджэння адзначае цэнтральны парк Віцебска імя Фрунзе: яму споўнілася 65 гадоў

В июле день своего рождения отмечает центральный парк Витебска имени Фрунзе: ему исполнилось 65 лет

За дзесяцігоддзі гэты зялёны аазіс у самым сэрцы абласнога цэнтра неаднаразова змяняўся.

Старажылы памятаюць яго за мураваным плотам, за ўваход — плацілі, а галоўнымі забавамі ў пасляваенным 1949 годзе тут былі танцы. Потым з'явіліся чытальная зала са свежымі газетамі, шахматамі і шашкамі, пляцоўка для гульні ў гарадкі, арэлі і каруселі, знакаміты на доўгія гады драўляны «Зялёны тэатр», дзе выступалі ўсе заезджыя зоркі. Упрыгожаннем парку сталі малыя архітэктурныя формы ў выглядзе розных звяроў — ад мядзведзяў, ласёў да экзатычнага слана. Яго плошча сёння складае 15 гектараў.

Імя легендарнага рэвалюцыянера парку было прысвоена ў 1926 годзе. А наогул, гісторыя парку пачыналася ў сярэдзіне XIX стагоддзя, з закладкі архірэйскага саду. У ім было высаджана больш за 700 розных, у тым ліку і рэдкіх дрэў і кустоў. Толькі пасля рэвалюцыі парк стаў агульнадаступным.

Сёння ў Віцебску каля дзясятка паркаў, не лічачы сквераў, агульная плошча якіх звыш 70 гектараў.

Наталля ДРОЗДОВА, "Віцьбічы"