У юбілейнай міжгаліновай спартакіядзе прафсаюзаў вобласці возьмуць удзел 17 каманд
У юбілейнай спартакіядзе возьмуць удзел 17 каманд. Працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны пазмагаюцца ў розных відах адзінаборстваў: ад валейбола да велатурызму.
З нагоды ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў будзе арганізавана насычаная культурна-спартыўная праграма з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці і выхаванцаў спартыўных школ.
Традыцыйны спартыўны марафон прыцягвае працаўнікоў рэгіёна да фізічнай культуры і спорту, а таксама дае выдатную магчымасць правесці вольны час з карысцю.
Летась тройку пераможцаў спартакіяды прафсаюзаў вобласці склалі дружыны УП «Віцебскаблгаз», работнікаў аховы здароўя, адукацыі і навукі. Ці зможа хто-небудзь скласці ім канкурэнцыю сёння? Хутка даведаемся!
Алесь Бынькоў, "Віцебскія весці". Фота з архіва газеты.