Напярэдадні Новага года ў Докшыцах адкрыюць басейн

В канун Нового года в Докшицах откроют бассейн

У Докшыцах хутка адкрыецца басейн. А ў 2014 годзе ў райцэнтры будзе пабудавана стаматалагічная паліклініка. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Докшыцах у наступным годзе будзе пабудавана стаматалагічная паліклініка. Яна павінна размясціцца побач з раённай бальніцай. Ужо распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, вырашаюцца пытанні камплектацыі ўстановы самым сучасным абсталяваннем для лячэння і пратэзавання зубоў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Касаючыся пытанняў павышэння якасці жыцця людзей у рэгіёнах, старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што напярэдадні Новага года ў Докшыцах будзе адкрыты плавальны басейн, а ва Ушачах пачалося будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу. "Гэта будзе сучасны комплекс з 25-метровым басейнам на 5 дарожак, вялікай залай для гульнявых відаў спорту (валейбола, баскетбола, міні-футбола), трэніровачнымі заламі і саунай. Агульны кошт аб'екта 80 млрд рублёў, у бягучым годзе ўжо асвоена 10 млрд рублёў. Увесці ФАК у эксплуатацыю плануецца ў 2015 годзе", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Алена Ціханава