У Кемераўскай вобласці з'явілася прадстаўніцтва ААТ «Аршанскі льнокамбінат».

В Кемеровской области появилось представительство ОАО «Оршанский льнокомбинат»

Новае структурнае падраздзяленне будзе займацца аптовым і раздробным гандлем ільнянымі тканінамі і гатовымі тэкстыльнымі вырабамі Аршанскага льнокамбіната. Адкрыццё сібірскага прадстаўніцтва адбылося ў рамках рэалізацыі Праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Кемераўскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь на 2014 — 2015 гады. Ужо прайшла рабочая нарада, на якой абмеркавалі пытанні вытворчасці школьнай формы з беларускага матэрыялу. Наладжванне прамых каналаў збыту дапаможа знізіць канечную цану формы для кузбаскіх спажыўцоў (за кошт выключэння пасрэднікаў з гандлёва-вытворчага ланцужка) і дазволіць захаваць здароўе вучняў, прадаставіўшы ім адзенне, якое адпавядае ўсім санітарным нормам.

У адміністрацыі Кемераўскай вобласці падкрэслілі, што бесперабойнае забеспячэнне швейнікаў Кузбаса недарагім і якасным сыравінай асабліва важна пры адсутнасці ў рэгіёне ўласных тэкстыльных камбінатаў.

Акрамя таго, дэпартамент прамысловасці аблвыканкама разам з канцэрнам «Беллегпрам» цяпер прапрацоўвае пытанне стварэння ў найбліжэйшы час у Кузбасе прадстаўніцтваў іншых беларускіх вытворцаў тканін, пражы і гатовых вырабаў.

Алена Пятрова, "Віцебскія весці"