На конкурсе «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» прадпрыемствы Віцебшчыны прызнаны найлепшымі ў некалькіх намінацыях

В конкурсе «Лучшие товары Республики Беларусь» предприятия Витебщины признаны лучшими в нескольких номинациях
Падведзены вынікі конкурсу ў галіне якасці «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2014 года. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь аб'явіў пераможцаў у чатырох намінацыях.

Падведзены вынікі конкурсу ў галіне якасці «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2014 года. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь аб'явіў пераможцаў у чатырох намінацыях.

Сярод прадпрыемстваў харчовай галіны Віцебскай вобласці пальму першынства ў намінацыі «Харчовыя тавары» рэспубліканская конкурсная камісія аддала Віцебскаму лікёра-гарэлачнаму заводу, Віцебскаму мясакамбінату, Глыбоцкаму малочнакансерваваскаму камбінату, Верхнядзвінскаму масласырзаводу, Аршанскаму малочнаму камбінату, Пастаўскаму малочнаму заводу, Полацкаму малочнаму камбінату, Аршанскаму хлебазаводу філіяла ААТ «Віцебскхлебпрам», Браслаўскаму філіялу ААТ «Глыбоцкі малочнакансерваваскі камбінат».

У намінацыі

«Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» лепшымі прызнаны тавары СААТ «Белвест», прыватнага прадпрыемства «Сан Марка», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі», ПВУП «Ніць» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх».

У намінацыі

«Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» ўзнагароды атрымалі пяць прадпрыемстваў Віцебшчыны — ААТ «Кераміка», «Інвет», Станказавод «Чырвоны барацьбіт», наваполацкае ТАА «ІНТЭП», ЗАТ «Навукова-вытворчы цэнтр «Белсістэмтэхналогіі».

Гэты конкурс праводзіцца ў Беларусі з 2002 года і садзейнічае забеспячэнню спажывецкага рынку высока-якаснымі і канкурэнтаздольнымі айчыннымі таварамі.

Ірына АЗЕВІЧ, "Віцьбічы"