У конкурсе найлепшых тавараў Беларусі «Белвест» лаўрэат у намінацыі «Найлепшы ў галіне», Полацкі малочны камбінат — «Стабільная якасць»

В конкурсе лучших товаров Беларуси «Белвест» лауреат в номинации «Лучший в отрасли», Полоцкий молочный комбинат — «Стабильное качество»
Вызначаны пераможцы конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Лаўрэатамі конкурсу прызнаны 260 тавараў, якія выпускаюцца 168 арганізацыямі.

Так, у намінацыі "Харчовыя тавары" лаўрэатамі сталі 149 тавараў 87 арганізацый. У намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" лепшымі названы 30 тавараў 26 арганізацый, а ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" - 77 тавараў, якія выпускаюцца 52 арганізацыямі. У намінацыі "Паслугі насельніцтву" звання лаўрэата конкурсу ўдастоены паслугі чатырох арганізацый. Узнагарода "Навінка года" прысуджана 40 таварам.

Узнагароду "Лепшы ў галіне" аддалі 10 арганізацыям рэспублікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым напрамку. Іх уладальнікамі сталі Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, Пінскі мясакамбінат, ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", хлебазавод №2 КУП "Мінскхлебпрам", СП ААТ "Спартак", СТАА "Белвест", ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", ААТ "Магілёўхімвалакно", Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, беларуска-расійскае сумесным прадпрыемства "Брэстгазаапарат".

Спецыяльная ўзнагарода "Лепшы ў рэгіёне" прысуджана 24 прадпрыемствам.

Дыпломам "Стабільная якасць" удастоены 38 арганізацый, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу пяць і больш разоў запар. Сярод іх ААТ "Савушкін прадукт", Полацкі малочны камбінат, ваўкавыскае ААТ "Беллакт", Тураўскі малочны камбінат, СТАА "Камунарка", ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская металургічная кампанія" (Жлобін), СТАА "Бел-Пласт Інтэрнэшнл".

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу рэспубліканская камісія ўлічвала водгукі спажыўцоў.

Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, атрымаюць дыпломы і права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.