Напрыканцы лета наведванне лесу ў Віцебскай вобласці забаронена
Дзяржаўная лясная ахова Віцебскага ДВАЛГА напамінае, што з 23 жніўня бягучага года ў вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў. Дзяржаўная лясная ахова перайшла на ўзмоцнены рэжым дзяжурства. Прычынай таму стала спёка, якая ўсталявалася ў канцы жніўня. Улічваючы гэта, пераканаўча просім грамадзян устрымацца ад наведвання лясоў.
.jpg)
Да ведама, з пачатку года ў лясным фондзе аб'яднання адбылося 11 лясных пажараў на агульнай плошчы 13,5 га.
.jpg)
Напамінаем, што за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах, у тым ліку забароны на наведванне, устаноўлена адміністрацыйная адказнасць - штраф да 12 базавых велічынь, а ў выпадку цяжкіх наступстваў для фонду - да 30 базавых велічынь.