У Капысі пабудавалі храм Перамянення Гасподняга

В Копыси построили храм Преображения Господня
Знакавай падзеяй для жыхароў гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёна стала адкрыццё і асвячэнне храма Перамянення Гасподняга.

Культавы аб'ект узвялі менш чым за год на месцы першай царквы, закладзенай на беразе Дняпра больш за 300 гадоў таму. Раз-два ў стагоддзе яна перабудоўвалася. Мясцовыя жыхары запэўніваюць, што нават у самыя складаныя для хрысціянства часы прыход захоўваўся, а яго дзверы былі заўсёды адчынены. Папярэдні ж храм пабудавалі тут у 1947-м годзе. Нямудрэна, што за больш чым 70 гадоў будынак стаў ветхім.

 – Ён больш паходзіў на малітоўны дом, – распавядае матушка Марыя Вараб'ёва. – Рэканструкцыю пачалі ў кастрычніку 2017-га, а 19 жніўня ўжо служылі ў новай царкве службу. На час будаўніцтва прыход часова пераехаў у капліцу Святой Параскевы Пятніцы. Яго напоўнілі ранейшым убраннем храма Перамянення Гасподняга, абразамі канца XVIII-XIX стагоддзяў. А для новага храма напісалі іканастас.

копысь храм

копысь храм

Сёння для царквы з благаславення мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі пачаўся новы адлік у гісторыі.

– Хочацца шчыра падзякаваць будаўнікам, дабрадзеям, усім, хто ствараў і ўпрыгожваў гэты цудоўны храм. Жадаю, каб усе, хто сюды будзе прыходзіць, дакраналіся да неба, каб яны адчувалі гэту ласку Святога Духа, – напутствоваў мітрапаліт Павел.

копысь храм

Будаўніцтва царквы стала магчымым дзякуючы ахвяраванням мецэнатаў. Спонсарамі выступілі больш за дзесяць арганізацый.

Пасля асвячэння адбылася святочная Боская літургія. Удзел у мерапрыемстве прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін.

Нагадаем, што ў Копысі, на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, стартаваў першы пілотны праект па добраўпарадкаванні пасёлкаў будучыні. Мясцовыя жыхары звярнуліся да Прэзідэнта з просьбай аб будаўніцтве царквы. І вось наступіў той дзень, калі мары прыхаджан збыліся – адгэтуль тут для іх заўсёды адчынены дзверы.

"Віцебскія весці".