У Коханаўскім ліцэі ўпершыню рыхтуюць да выпуску машыністаў землекапальных машын
Штогод Каханоўскі прафесійны ліцэй выпускае да 100 спецыялістаў — механізатараў, слесараў-рамонтнікаў, швачак-матарыстак. Іх веды і навыкі, набытыя ва ўстанове адукацыі, шырока запатрабаваны на вытворчасці. А сёлета ўпершыню адбудзецца выпуск 50 машыністаў землекапальных машын. Па мэтавых накіраваннях тут займаюцца хлопцы з Талачынскага, Круглянскага і Крупскага раёнаў, прафесія, якую яны набываюць, сёння ў дэфіцыце на рынку працы.
З 1 лютага сядуць за парты ў Каханове і 30 работнікаў меліярацыйных арганізацый, каб прайсці перападрыхтоўку. Ужо ў працэсе навучання ліцэісты знаёмяцца з навінкамі тэхнікі і вучацца працаваць на сучасных машынах. Нядаўна ліцэй набыў экскаватар EW-1500 вытворчасці Каханоўскага экскаватарнага завода коштам 850 мільёнаў рублёў. 700 мільёнаў былі выдзелены ўпраўленнем адукацыі аблвыканкама, астатняе – уласныя грошы.
Між іншым, план па пазабюджэтнай дзейнасці прафліцэй перавыканаў больш чым у два разы і зарабіў у 2012 годзе 1480 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі пайшлі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, фінансаванне розных студэнцкіх мерапрыемстваў, падтрымку навучэнцаў з малазабяспечаных сем'яў і г.д.