У крузе сяброў

29 лістапада 2012 года а 11.00 у Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца абласны фестываль мастацкай самадзейнасці ”У крузе сяброў“ сярод інвалідаў, якія наведваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
 Мерапрыемства прымеркавана да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь і праводзіцца камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з  упраўленнем культуры аблвыканкама, Віцебскім аддзяленнем ”Беларускі фонд міру“, ДУ ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава“.