У КРУЗЕ СЯБРОЎ

У рымскай міфалогіі існуе паданне пра трох грацый – прыгожых спадарожніц багіні Венеры. Лічылася, што яны паўсюль ідуць за сваёй апекункай і дапамагаюць смяротным здабыць шчасце, спазнаць сапраўдную сутнасць любові. Праўда, у старажытных міфах не гаворыцца пра тое, што самі грацыі думалі пра свае дары і ці былі яны шчаслівыя...

У Віцебску таксама ёсць свае грацыі. Яны, праўда, не знаёмыя з Венерай асабіста, але тэма любові, душэўнага пошуку і творчага самавызначэння ім блізкая, без сумневу. Ірына Дзянісава, Алеся Мядзведзева і Алена Цыганкова – галоўныя гераіні музычна-паэтычнай сустрэчы народнага тэатра-студыі аўтарскай песні «У КРУЗЕ СЯБРОЎ». 2 сакавіка а 19.00 у зале Цэнтра культуры «Віцебск» гледачам трэба будзе пазнаёміцца з сапраўды цікавымі дзяўчатамі: усе яны – натуры творчыя, успрымальныя, таварыскія. У кожнай – асаблівы талент, асаблівыя заслугі. Алеся Мядзведзева – вядомы віцебскаму гледачу аўтар-выканаўца, кіраўнік і натхняльнік нашага тэатра-студыі аўтарскай песні. Алена Цыганкова – удзельніца ўжо згаданага бардаўскага калектыву, паэтэса, кампазітар. Ірына Дзянісава – пісьменніца, аўтар кніг «ІЗЮМ: выбранае, гумар», «РАЎНАДЗЕНСТВА» і іншых, пераможца літаратурных конкурсаў.

У праграме – гісторыя трох дзяўчат, сплеценая з музыкі, песень, вершаў. Тэмы любові, разлукі, творчага самавызначэння і ваганняў, прыпраўленыя ноткамі іроніі і самакрытыкі – і вось ужо жаночая душа – не такія ўжо і пацёмкі...
На сцэне прагучаць вершы і песні вядомых аўтараў: М. ГУМІЛЁВА, Е. ІСАЕВАЙ, Е. ФРОЛОВАЙ, К. МАЛЫГІНАЙ, Н. СОБАЛЕВАЙ, а таксама песні саміх удзельніц праграмы.
Прыходзьце – віцебскія грацыі вас чакаюць...


Чыбінёва Анастасія,
рэдактар аддзела рэкламы
ГУ «Цэнтр культуры «Віцебск»
37 22 92