У летні час у лягерах Віцебскай вобласьці адпачне 51,5 тысячы школьнікаў

В лагерях Витебской области летом отдохнут 51,5 тыс. школьников

У лагерах Віцебскай вобласці за летні сезон адпачнуць 51,5 тыс. школьнікаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік прадстаўніцтва "Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва" Алена Андрэйкава.

Усяго сёлета ў вобласці будзе дзейнічаць 35 стацыянарных лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, якія прымуць за лета 21,1 тыс. дзяцей і падлеткаў. Больш за 30 тыс. дзяцей змогуць адпачыць у 806 лагерах з дзённым знаходжаннем, у тым ліку ў 80 лагерах працы і адпачынку. Апошнія разлічаны на падлеткаў 14-18 гадоў. Праграма іх адпачынку сумяшчаецца з чатырохгадзіннай працай. Пералік арганізацый, на якіх ім трэба будзе папрацаваць, ужо зацверджаны.

Падрыхтоўка лагераў да летняга аздараўленчага сезона ў вобласці пачалася. На гэтыя мэты са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання выдзелена Br636 млн., абласнога бюджэту - Br1,1 млрд. Каля Br2 млрд. складуць сродкі, заробленыя жыхарамі рэгіёну на рэспубліканскім суботніку, і каля Br2,5 млрд. накіруюць уласнікі. Завяршыць прыёмку лагераў плануецца да канца мая.

Сезон аздараўлення школьнікаў стартуе ў Віцебскай вобласці 1 чэрвеня. З гэтай даты пачнуць масава адкрывацца прышкольныя лагеры. Стацыянарныя аб'екты пачнуць прымаць дзяцей з улікам кліматычных асаблівасцей самага паўночнага рэгіёну краіны з другой дэкады чэрвеня.

Алена Андрэйка таксама адзначыла, што з улікам працяглай працэдуры перадачы ўпраўленню адукацыі Віцебскага аблвыканкама лагера "Віцязь", уласнікам якога з'яўляецца аднайменнае акцыянернае таварыства, дадзены аб'ект у гэтым годзе працаваць не будзе. Аднак гэта не перашкодзіць правядзенню рэканструкцыі лагера. Адкрыць яго плануецца ў наступным летнім аздараўленчым сезоне. Замест яго гэтым летам дзяцей прыме абноўлены лагер "Лідар" (Бешанковіцкі раён), які два гады знаходзіўся на рамонце.