У Лепелі на базе Цэнтра рэабілітацыі інвалідаў адкрыецца Міжнародная школа па пытаннях сацабслугоўвання

В Лепеле на базе Центра реабилитации инвалидов откроется Международная школа по вопросам соцобслуживания
Міжнародная школа па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, дом часовага прабывання інвалідаў, міні-кафэ і садаводчая майстэрня адкрыюцца пры ТЦСАН Лепельскага раёна.

Гэта другі этап сацыяльнага праекта, які рэалізуецца ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Лепельскім райвыканкамам і Міжнародным дабрачынным грамадскім аб'яднаннем «ЭкаБудаўнік» (Германія). Першым было будаўніцтва адзінага ў Беларусі Цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў, на базе якога цяпер і працягваецца праект.

У міні-кафэ і садаводчай майстэрні будуць працаваць і праходзіць рэабілітацыю людзі з інваліднасцю з Лепельскага раёна. А ў доме часовага прабывання самастойнаму пражыванню змогуць навучыцца маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця з усёй вобласці. Таксама прапрацоўваецца пытанне прадастаўлення такіх паслуг прадстаўнікам іншых рэгіёнаў Беларусі.

– У Цэнтры рэабілітацыі плануецца арганізаваць Міжнародную школу па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, дзе вочна і анлайн будуць навучацца маладыя людзі з інваліднасцю і іх бацькі, загадчыкі аддзяленняў дзённага прабывання інвалідаў з усёй Віцебшчыны, – расказала начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка.

Яна адзначыла, што навучальную праграму распрацуюць пры навуковым суправаджэнні спецыялістаў Віцебскага дзяржаўнага мед-універсітэта і ВДУ ім. П. Машэрава, з якімі камітэт заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве. Да таго ж студэнты, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная праца», будуць праходзіць практыку на базе аддзялення дзённага прабывання ТЦСАН Лепельскага раёна.

У Міжнароднай школе вопытам сацыяльнага абслугоўвання падзеляцца нямецкія, расійскія і польскія калегі.

Першапачатковыя ўкладанні ў праект запланаваны нямецкім бокам у памеры больш за 330 тыс. еўра.

"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.