У Лепелі абмеркавалі перспектывы жыллёвага будаўніцтва Віцебскай вобласці

Кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што пытанні, вынесеныя на парадак дня, актуальныя. Пэўную трывогу выклікае тэма будаўніцтва жылля: не забяспечваюцца паказчыкі па яго ўводзе ў многіх рэгіёнах вобласці. Ёсць недахопы і на сельгаспрадпрыемствах Лепельскага раёна, дзе трэба наводзіць парадак. Сёння будзе магчымасць паглядзець, як выпраўляюцца недахопы, на якія было ўказана тыдзень таму.
Аляксандр Субоцін акцэнтаваў увагу, што ўсе грошы, выдзеленыя пад будаўніцтва, трэба асвоіць у поўным аб'ёме.
Па пытанні выканання ў 2022 годзе заданняў па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў выступіць старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі.
У вобласці на 1 ліпеня намяцілася невялікае адставанне ў тэмпах будаўніцтва: за першае паўгоддзе на Віцебшчыне ўвялі ў строй больш за 126 тыс. кв.м, што складае крыху больш за 33%, што на 2% ніжэй за даведзены план. Як адзначыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі, у 11 раёнах вобласці не спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. "Адна з галоўных прычын – змяншэнне аб'ёмаў будаўніцтва, гэта зніжэнне ў два разы занятых у будатраслі работнікаў. Усяго ў гэтай сферы працуюць 13,2 тыс. чалавек. Так, у Оршы вельмі не хапае муляроў. Апошнім часам адток кадраў крыху запавольваецца, але ў цэлым сітуацыя складаная", - распавёў кіраўнік камітэта.
Адным са шляхоў вырашэння гэтай праблемы Аляксандр Шыдлоўскі бачыць узаемадзеянне будаўнічых арганізацый і ўстаноў адукацыі, якія вядуць падрыхтоўку спецыялістаў па дадзеным профілі. "Да канца трэцяга квартала правядзём у вобласці круглы стол, на якім збяром кіраўнікоў будаўнічых арганізацый і рабят, якія выбралі будаўнічыя спецыяльнасці, абмяркуем, якія спецыялісты патрэбны на будоўлях рэгіёна, якія ў навучэнцаў планы, чаканні ад будучай прафесіі, колькі яны хацелі б зарабляць і дзе разлічваюць уладкавацца", - адзначыў Аляксандр Шыдлоўскі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла паведаміць аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021 – 2025 гады на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Як рыхтуюцца сельгаспрадпрыемствы вобласці да зімова-стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы, раскажа старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Ягораў.
Удзельнікі выязнога пасяджэння наведаюць малочна-таварны рэпрадукцыйны комплекс СПФ «Заазер'е» Лепельскага раёна, дзе азнаёмяцца з тэхналогіяй утрымання цялят да двух месяцаў у індывідуальных клетках-будачках пад навесам. На МТФ «Лядна» ААТ «Лепельаграсэрвіс» паглядзяць, як ідзе падрыхтоўка жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання.
"Віцебскія весці", "БЕЛТА"