У Лепелі адкрылі трэці дзіцячы дом сямейнага тыпу

В Лепеле открыли третий детский дом семейного типа
Адкрыццё трэцяга дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лепелі было прымеркавана да святкавання 580-годдзя горада.

Гаспадарамі камфортнага жылля сталі Ірына і Аляксей Петуховы. Маючы сваіх траіх дзяцей, яны ўзялі на выхаванне дваіх прыёмных і плануюць яшчэ траіх. Калі ў 2012 годзе Ірына і Аляксей сталі шматдзетнымі бацькамі, зразумелі: чым больш у сям'і з'яўляецца дзяцей, тым больш любові, якой хочацца з кімсьці падзяліцца. І праз тры гады ўзялі на выхаванне Уладзіка, якому на той момант было ўсяго два месяцы. У такім жа ўзросце месяц таму ў сям'і з'явіўся і самы малодшы Мікіта.

У новым доме Петуховых зроблены рамонт, ёсць уся неабходная мэбля, на двары разбіты сад і абсталявана дзіцячая гульнявая пляцоўка.

– На ўсё зрасходавана больш за 30 тыс. рублёў, але гэта невялікія сродкі для бюджэту, калі мы гаворым пра дзяцей, пра тое, каб яны раслі ў сям'і і ў любові, – адзначыў старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, які таксама паведаміў, што сёмы дзяцей пакуль знаходзяцца ў прытулку. У бліжэйшыя два гады плануецца адкрыць як мінімум яшчэ адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу.

А ў Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы першыя пацыенты прайшлі абследаванне на новым высокакласным апараце ультрагукавога даследавання. На рамонт і аснашчэнне кабінета УГД зрасходавана 66 тыс. рублёў.

– На гэтым апараце можна дыягнаставаць праблемы сардэчна-сасудзістай сістэмы, праводзіць УГД сэрца, шчытападобнай залозы, органаў брушной поласці. Ёсць і педыятрычны датчык, што для нас вельмі важна, бо ўжо некалькі гадоў праводзім УГД-скрынінг усіх нованароджаных, – расказаў галоўны ўрач бальніцы Ілья Шэндалесаў.

Апарат будзе загружаны штодня, бо працаваць на ім будуць пяць спецыялістаў, а ў дзень плануецца абследаваць да 40 пацыентаў.

– Сёлета ў Лепельскай райбальніцы абнавілі рэнтген-кабінет, цяпер – УЗІ, на чарзе пастаўка камп’ютарнага тамографа, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Дзеркач.

Абноўлены кабінет хіміі да юбілею райцэнтра атрымала сярэдняя школа №1, якая моцная вучнямі хіміка-біялагічнага профілю.

– Тры выпускнікі нашай школы сёлета атрымалі па 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні: Валянціна Грынкевіч і Карым Гайсёнак па біялогіі і Ян Крывец па хіміі. Усе яны цяпер вучацца ў медыцынскіх універсітэтах на бюджэтнай аснове, – падзялілася дырэктар установы адукацыі Аксана Харлёнак, якая ўпэўнена, што ў абноўленым кабінеце навучэнцы будуць з яшчэ большай цікавасцю вывучаць школьныя прадметы.

– Амаль 100% выпускнікоў гэтай школы паступаюць у наш універсітэт. Таму хацелася б супрацоўнічаць: хай рабяты прыязджаюць у ВНУ на заняткі, а выкладчыкі ВДМУ правядуць выязныя ўрокі ў СШ №1 Лепеля, – прапанаваў рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны.

Білборд з партрэтамі 100-бальнікаў Лепельшчыны ўсталявалі ля ўваходу ў яслі-сад №6, дзе на месцы былога пустэчы цяпер паркавая зона з дэкаратыўнымі масцікамі, лаўкамі, алеяй з клёнаў і туй. Прыемна правесці час у гэтым утульным кутку могуць не толькі дашкаляты, але і мясцовыя жыхары.

"Віцебскія весці".