У Лепелі пройдзе беларускі чэмпіянат па міні-футболе сярод ксяндзоў
Другі чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў пройдзе 25 лістапада ў Лепелі, паведамілі БЕЛТА у Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі.
У ім будуць удзельнічаць каманды з усіх чатырох каталіцкіх дыяцэзій рэспублікі. Акрамя таго, на турніры чакаецца і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэуш Кандрусевіч.
Першы такі чэмпіянат прайшоў у Беларусі год таму ў Лідзе. Перамогу ў ім атрымала каманда Гродзенскага дыяцэза. У РКЦ таксама нагадалі, што ў будучым годзе з 24 па 28 лютага ў Беларусі плануецца правесці восьмы чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.